Пакінуў значны ўклад у антычную філалогію. Ім было падрыхтавана да выдання мноства тэкстаў, якія складаюць залаты фонд старажытнагрэчаскай і сусветнай літаратуры. Арыстафан падрыхтаваў каментаванае выданне Гамера. Выдаваў Гесіёда, лірыкаў VI і V стагоддзяў да н. э., такіх, як Алкман, Алкей, Анакрэонт, Піндар. Да Арыстафана тэксты лірыкаў запісваліся суцэльна, як проза; філолаг у сваім выданні прапанаваў дзяленне лірычных паэтаў на калоны.