Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Орша. Каледж з’яўляецца шматпрофільнай навучальнай установай.
Гісторыя
Гісторыя ўстановы адукацыі пачынаецца з 1932 года, калі пры Аршанскім мясакансервавым камбінаце ствараецца школа фабрычна-завадскога вучнёўства. У час Вялікай Айчыннай вайны школа не функцыянавала.
Пасля вайны з 1 студзеня 1948 года школа фабрычна-завадскога вучнёўства зноў пачынае сваю працу па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для мясной прамысловасці.
У 1973 годзе вучылішча пераходзіць у новы архітэктурны комплекс, які ўключае навучальны корпус і студэнцкі інтэрнат[1].
Былыя назвы
- Школа фабрычна-завадскога вучнёўства
- Аршанскае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 39 (1961)
- Аршанскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 39 (1985)
- Аршанскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча перапрацоўчай прамысловасці № 39 (1989)
- Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэйперапрацоўчай прамысловасці № 39
- Аршанскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж
Зноскі
Літаратура
- Войтеховская, С. Будущее за колледжем / С. Войтеховская // Аршанская газета. — 2007. — 7 чэрв. — С. 13
- Маршалович, Л. Главное — качество воспитания молодежи / Л. Маршалович // Аршанская газета. — 2017. — 10 чэрв. — С. 3.
- Петрович, В. В. Без друзей меня чуть-чуть, а с друзьями много / В. В. Петрович // Телеком-экспресс (Орша). — 2017. — 11 янв. — С. 23.
- Тихонова, А. В нашем доме сегодня праздник / А. Тихонова // Аршанская газета. — 2002. — 18 крас. — С. 2.
- Тихонова, А. О тех, кто нас кормит / А. Тихонова // Віцебскі рабочы. — 2002. — 18 крас. — С. 2.