Арнэ Скоўэн (нарв.: Arne Skouen; 18 кастрычніка 1913—24 мая 2003) — нарвежскі кінарэжысёр, журналіст, пісьменнік.
Біяграфія
Арнэ Скоўэн нарадзіўся ў Осла ў сям’і клерка 18 кастрычніка 1913 года.
Чатыры разы быў намінаваны на прызы Канскага кінафестывалю (1952, 1954, 1955, 1958). Таксама ў 1959 годзе быў намінаваны на прэмію Берлінскага кінафестывалю. У 1967—1972 гадах узначальваў Асацыяцыю нарвежскіх драматургаў.
У 1986 годзе быў удастоены прэміі Ібсена.
Фільмаграфія
- 1949 — Вулічныя хлапчукі / Gategutter
- 1952: Аварыйная пасадка / Nødlanding
- 1955 — Пажар уначы! / Det brenner i natt!
- 1957 — Дзевяць жыццяў / Ni liv (у 1957 годзе быў намінаваны на прэмію «Оскар» як лепшы фільм на замежнай мове)
- 1958 — / Pastor Jarman kommer hjem
- 1959 — Гаспадар і яго слугі / Herren og hans tjenere
- 1961 — Аўтобус / Bussen
- 1962 — Халодныя сляды / Kalde spor
- 1969: Ан-Магрыт / An-Magritt
Зноскі