Апошняе танга ў Парыжы

Апошняе танга ў ПарыжыM:
італ.: Ultimo tango a Parigi
Постар фільма
Жанр драматычны фільм, рамантычны фільм і эратычны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Produzioni Europee Associati[d]
Працягласць 129 хв.
Краіна
Мова французская і англійская
Год 19 снежня 1972, 29 сакавіка 1973[1] і 1972
Папярэдні фільм Under Fire (album)[d]
IMDb ID 0070849
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Апошняе танга ў Парыжы» (італ.: Ultimo Tango a Parigi) — эратычны фільм рэжысёра Бернарда Берталучы, які выйшаў на экраны ў 1972 годзе. Галоўныя ролі выконваюць Марлан Бранда і Марыя Шнайдэр.

Дзве намінацыі на прэмію «Оскар»: за рэжысуру Бернарда Берталучы і акцёрскую працу Марлана Бранда (сёмая і апошняя ў кар’еры Бранда намінацыя на «Оскар» у вядучай мужчынскай акцёрскай катэгорыі). Карціна заняла 48-е месца ў спісе 100 найлепшых амерыканскіх меладрам па версіі AFI. Фільм спалучае ў сабе элементы эратычнай і філасофскай меладрамы.

Сюжэт

Саракапяцігадовы амерыканец Пол і яго жонка Роза — гаспадары невялікага гатэля ў Парыжы. У Розы ёсць палюбоўнік Марсель (ужо каля года), які пражывае ў гэтым жа гатэлі. Па не агучаных у фільме прычынах Роза здзяйсняе самагубства ў адным з пакояў гатэля. У гэты ж дзень яе муж, шпацыруючы непадалёк, заўважае дваццацігадовую дзяўчыну Жанну, якая збіраецца зняць кватэру ў доме побач з гатэлем. Пол робіць выгляд, што таксама цікавіцца кватэрай. Пры аглядзе кватэры па ініцыятыве Пола яны ўступаюць у палавы кантакт. Пол здымае гэтую кватэру, і палюбоўнікі пачынаюць сустракацца там для інтымных адносін.

Пол адмаўляецца сказаць Жанне сваё імя і не дазваляе ёй называць сваё. Ён таксама адмаўляецца штосьці расказваць пра сябе і забараняе Жанне расказваць пра сябе. Ён паводзіць сябе з ёй груба і грэбліва, увесь час кажа і робіць гадасці. Спачатку Жанне падабаюцца такія правілы, аднак неўзабаве яна пачынае злавацца, і адносіны пачынаюць яе гнясці.

Тым часам, у Жанны ўжо даўно ёсць жаніх Том — малады рэжысёр-пачатковец, які здымае Жанну ў сваім фільме «Партрэт дзяўчыны». Неўзабаве Том прапануе Жанне выйсці за яго замуж. Яна згаджаецца.

Тым часам рыхтуюцца пахаванні Розы — жонкі Пола. Пол заходзіць у пакой, дзе ляжыць яе цела, прыбранае кветкамі. Там ён прамаўляе эмацыйны маналог, звернуты да памерлай жонкі, у канцы якога плача, просіць у яе прабачэння і кажа, што таксама збіраецца пакончыць з сабой, толькі не ведае як і шукае спосаб.

Неўзабаве Жанна, як звычайна, прыходзіць у кватэру да Пола і бачыць, што ён з’ехаў. Жанна засмучаная. Праз нейкі час Пол падыходзіць да яе на вуліцы. Яна кажа яму, што ўсё скончана. Пол прапануе аднавіць адносіны на новых умовах і пачынае расказваць пра сябе. Пол прыводзіць яе ва ўстанову, дзе праходзіць конкурс сярод пар, якія танцуюць танга. Там ён працягвае настойваць на працягу стасункаў. Жанна адмаўляе ўсё настойлівей. Затым яна ўцякае, Пол пераследуе яе і працягвае гнацца за ёй па вуліцы. Жанна дабягае да дома сваёй маці і спрабуе схавацца ў кватэры, але Пол урываецца туды. Там ён просіць Жанну назваць сваё імя. Яна называе і адразу страляе ў яго з пісталета свайго бацькі-нябожчыка. Пол памірае.

Крыніцы

  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.

Information related to Апошняе танга ў Парыжы