«Аповесць пра Гэндзі» (яп.: 源氏物語, Гэндзі манагатары) — раман, адзін з найбуйнейшых твораў японскай класічнай літаратуры, напісаны ў эпоху Хэян (пачатак 11 стагоддзя). Аўтарам твора лічыцца Мурасакі Сікібу, дама пры двары імператрыцы Сёсі. «Аповесць пра Гэндзі» лічыцца першым у свеце раманам (варыянты: сучасным раманам, псіхалагічным раманам, альбо першым раманам, прызнаным класічным). Аснову рамана складае біяграфія прынца Гэндзі, пабочнага сына імператара. Сюжэт закальцаваны, што адпавядае канцэпцыі кармы, характэрнай для літаратуры эпохі Хэян, якая знаходзілася пад моцным уплывам будызму.
Структура твора
У рамане апісваецца жыццё Хікару Гэндзі, сына японскага імператара, у рамане названага імператар Кірыцуба, і яго малодшай фрэйліны, дамы з Паўлоўніевага павільёна. Па палітычных прычынах імператар пазбаўляе Гэндзі магчымасці атрымаць у спадчыну ўладу, паніжае яго да простага чалавека і дае прозвішча Мінамота, і прынцу даводзіцца дабівацца тытула пры двары. Раман апісвае рамантычныя прыгоды Гэндзі пры двары і адлюстроўвае арыстакратычную супольнасць таго часу.
Усяго твор складаецца з 54 главы, з іх адна не дайшла на нашага часу. Раман падзяляецца на тры часткі:
Першыя 33 главы апавядаюць аб жыцці Гэндзі з дзяцінства да сталасці. Гэндзі пазнае каханне, але адпраўляецца ў выгнанне.
Главы 34-41: прынц вяртаецца, дасягае магутнасці пры двары, але памірае яго каханая жонка
Главы 42-44 вельмі кароткія і апісваюць падзеі пасля смерці Гэндзі.
Главы 45-54 апавядаць пра спадчыннікаў прынца: Ніёй, Каору і Укіфунэ.
Спіс главаў
Глава «Хаванне ў аблоках» пустая і не ўваходзіць у нумарацыю. Існуе два варыянты, чаму так[1]:
Скрутак не дайшоў да нашага часу.
Мурасакі Сікібу спецыяльна пакінула толькі назву, бо ёй было занадта сумна апавядаць пра смерць героя.