У Інданезіі ўзялі верх нацыяналістычныя настроі, падмацаваныя агрэсіўнасцю ваенных колаў, у тым ліку разведкі Капкамтыб і спецназа Опсус, у выніку якіх кіраўніцтва Інданезіі ўзяло курс на анексію Усходняга Тымора[1].
7 снежня1975 года армія Інданезіі пачала ўварванне. Пасля марской бамбардзіроўкі Дылі быў высаджаны дэсант з 641 марскога пехацінца, якія выбілі з горада праціўнікаў акупацыі. Страты склалі 35 салдат з боку Інданезіі і 122 абаронцы незалежнасці Усходняга Тымора
[2].
10 снежня быў узяты другі буйны горад Баўкау, 25 снежня — Ліквіса і Маубара. Да красавіка 1976 года ў Усходнім Тыморы размяшчаўся акупацыйны корпус колькасцю ў 35000 салдат, і яшчэ 10000 ў Заходнім Тыморы.
Анексія
Інданезійскі ўрад абвясціў анексію Усходняга Тымора як акт дэкаланізацыі[3]