Антыяўрэйскія хваляванні на Паўночным Каўказе
|
|
Страты
|
|
|
Арыштавана | 60 удзельнікаў атакі на аэрапорт Махачкалы[1] |
|
У канцы кастрычніка 2023 года ў Рэспубліцы Дагестан і ў Карачаева-Чаркесіі пачаліся пратэсты, выкліканыя нецярпімасцю да яўрэяў. Хваляванні адбыліся на фоне чарговай эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту. Падставай для выступленняў паслужыў фэйк аб прыездзе бежанцаў з Ізраіля[2].
Храналогія
28 кастрычніка
Жыхары Хасавюрта сабраліся каля гасцініцы «Фламінга» з-за чутак, што ў ёй нібыта прысутнічаюць грамадзяне Ізраіля[3]. Нагодай паслужыла відэа, дзе ўбачылі яўрэя, які ішоў каля гасцініцы ў кіпе[4]. Натоўп пачаў кідаць у будынак камяні і крычаць «Алаху Акбар»[3]. Паліцыя дазволіла пратэстоўцам праверыць гасцініцу, каб пераканацца, што яна «вольная ад яўрэяў»[3]. Пасля гэтага адміністрацыяй гатэля было вывешана паведамленне, што яўрэяў у будынку няма і ім уваход у яе забаронены[2].
У г. Чаркеск прайшоў антысеміцкі мітынг з удзелам каля 500 чалавек[5] і патрабаваннем «выселіць этнічных яўрэяў». З натоўпу гучалі заклікі да пагромаў[6].
29 кастрычніка
У аэрапорт Махачкалы ў сувязі з прылётам самалёта з Тэль-Авіва прыбылі каля тысячы пагромшчыкаў[7], якія захапілі паветраную гавань і выйшлі на ўзлётную паласу[8]. На месцы падзей неаднаразова была стральба[9][10]. Пратэстоўцы правяралі машыны ў пошуках яўрэяў, а над аэрапортам паднялі палесцінскі сцяг[11]. Дзясяткі людзей атрымалі раненні, уключаючы супрацоўнікаў паліцыі[12]. Аэрапорт быў разгромлены і абкрадзены пагромшчыкамі[9]. Да паветранай гавані прыйшлося сцягваць ваенную тэхніку[9].
У г. Нальчык пагромшчыкі падпалілі Яўрэйскі рэлігійны нацыянальна-культурны абшчынны цэнтр, які знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва, а на сцяне напісалі: «смерць яхудам» («яхуд» на арабскай азначае «яўрэй»[13]).
30 кастрычніка
У Махачкале прайшла акцыя ў падтрымку Палесціны, якую разагналі[1]. У Чаркеску перад будынкам урада Карачаева-Чаркесіі прайшоў антысеміцкі мітынг. У ім прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек[14]
Рэакцыя
Інфармацыю пра антысеміцкія акцыі доўгі час ігнараваў шэраг дзяржаўных расійскіх СМІ[15].
Пасля захопу аэрапорта Махачкалы ўладам РФ давялося стварыць аператыўны штаб і прызначыць яго кіраўніком Сяргея Мелікава[9]. Гэта стала першым выпадкам пасля Чачэнскай вайны, калі ўрад цалкам страціў кантроль над аэрапортам у буйным горадзе краіны[7]. Упраўленне СК па Дагестану ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле аб арганізацыі масавых беспарадкаў (частка 1 артыкула 212 КК)[16].
Афіцыйны Тэль-Авіў заклікаў Маскву абараніць расійскіх яўрэяў[17].
Заўвагі