Антыфашысцкі абарончы вал (ням.: Antifaschistischer Schutzwall) — прапагандысцкі выраз у ГДР, які выкарыстоўваўся на афіцыйным узроўні ў дачыненні да Берлінскай сцяны. З 1950-х гадоў у ГДР лічылася, што апазіцыя ў першай сацыялістычнай дзяржаве на нямецкай зямлі не можа мець каранёў, таму любыя дзеянні супраць дзяржавы загадзя лічыліся ініцыяванымі Захадам і, такім чынам, не пераможанымі там фашысцкімі сіламі. Пасля падзей 17 чэрвеня 1953 года, якія лічыліся ў ГДР фашысцкім путчам, краіна была вымушана абараняцца ад фашызму.
У 1971 годзе пошта ГДР выпусціла памятныя маркі і канверты да 10-годдзя Берлінскай сцяны. Карэспандэнцыю ў гэтых канвертах і з гэтымі маркамі пошта ФРГ вяртала адпраўніку.