Антуан Жэром Балар (фр.: Antoine-Jérôme Balard; 30 верасня 1802, Манпелье — 30 сакавіка 1876, Парыж) — французскі хімік, член Парыжскай Акадэміі Навук (з 1844 года).
Быў фармацэўтам, затым стаў прафесарам універсітэта ў Манпелье і ў Парыжы (з 1842 года). Вывучаючы расолы міжземнаморскіх саляных промыслаў, у 1826 годзе адкрыў новы элемент, які назваў «мурыдам» (ад лац. Muria — расол); неўзабаве Гей-Люсак пераназваў яго ў бром.
Зноскі