Антоній Главацкі |
Дата нараджэння |
невядома |
Дата смерці |
1811(1811) |
Дзеці |
Юзаф Главацкі |
Род дзейнасці |
мастак |
Месца працы |
|
Жанр |
тэатральны мастак і партрэтыст |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Главацкі.
Антоній Главацкі (? — 1811) — тэатральны мастак і партрэтыст. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшчы[1][2].
Біяграфія і творчасць
Прадстаўнік класіцызму[1]. У Беларусі працаваў у 1787 годзе у Шклоўскім тэатры Зорыча, з 1788 года ў Магілёўскім тэатры С. Богуш-Сестранцэвіча (напісаў партрэт уладальніка тэатра), з 1790 у Мінску (да 1793 года ў трупе Ш. Жукоўскага, у 1797—1801, 1802—1805 гг. у тэатры М. Кажынскага). У 1801—1802 і 1805—1810 гг. у тэатры Кажынскага ў Вільне[1][2].
Сын Антонія, Іосіф Главацкі (нар. у 1800 годзе), таксама працаваў тэатральным мастаком у Варшаве[2].
Зноскі