Антоніа Артэга Гуцьерэс (ісп.: Antonio Ortega Gutiérrez; 17 студзеня 1888 — 15 ліпеня 1939) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў. Знаходзіўся на пасадах начальніка Галоўнага ўпраўлення бяспекі і часовага прэзідэнта ФК Рэал Мадрыд.
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Рабе дэ лас Кальсадас. З 1906 года на ваеннай службе.
У снежні 1930 года прымаў удзел у паўстанні Хака, за што прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, але з абвяшчэннем рэспублікі судовы пераслед спынены[1].
У ліпені 1936 года, калі пачалася грамадзянская вайна, Артэга служыў лейтэнантам карабінерскага падраздзялення ў Іруне. У ходзе баявых дзеянняў узначаліў паход апалчэнцаў да Вера-дэ-Бідасаа[3].
Са жніўня па лістапад[5][6] 1936 года знаходзіўся на пасадзе грамадзянскага губернатара Гіпускаа. Удзельнічаў у абароне Іруна і баях пад Мадрыдам[8]. Далей камандаваў 40-й змешанай брыгадай. З красавіка 1937 года кіраваў 7-й дывізіяй[9]. У маі[10]—ліпені[11] займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення бяспекі. Прыкладна ў той жа час уступіў у Камуністычную партыю. Затым узначаліў VI армейскі корпус.
У маі 1938 года быў прызначаны камандзірам III армейскага корпуса. Падчас сакавіцкага перавароту 1939 года выступіў супраць змоўшчыкаў.
Пасля заканчэння вайны Артэга быў схоплены франкістамі і расстраляны ў Алікантэ[17].
Футбол
Падчас вайны быў часовым прэзідэнтам ФК Рэал Мадрыд[18].
Крыніцы
- ↑ Barba Lagomazzini (20015). Ministerio de Defensa, ed. Hombres de armas de la República. p. 539-540.
- ↑ Barba Lagomazzinni (2015). Ministerio de Defensa, ed. Hombres de armas de la República. p. 540.
- ↑ Barba Lagomazzini (2015). Hombres de armas de la República. p. 541.
- ↑ Jimenez de Aberasturi Corta. Crónica de la guerra en el Norte. 1936-1937. p. 118.
- ↑ Barba Lagomazzini (2015). Ministerio de Defensa, ed. Hombres de armas de la República. p. 541-542.
- ↑ Engel. Historia de las brigadas mixtas del Ejército Popular de la República. 1936-1939. p. 51.
- ↑ Salas Larrazabal (2006). Historia del Ejército Popular de la República. p. 1432-1433, 1545.
- ↑ Bulloten. La guerra civil española. Revolución y contrarrevolución. p. 779.
- ↑ Barba Lagomazzini. Hombres de Armas de la República. p. 542.
- ↑ García Candau 2007, pp. 221 y ss.
Літаратура
- Jiménez de Aberásturi, Luis María (2003). Crónica de la guerra en el norte (1936-1937). Txertoa.
- Thomas, Hugh (2001). The Spanish Civil War. Londres: Penguin Books.
- Malerbe, Pierre; et al (1981). Historia de España 9. La crisis del Estado: dictadura, república, guerra (1923-1939). Labor.
- Engel, Carlos (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid: Almena. ISBN 84-922644-7-0.
- García Candau, Julián (2007). El deporte en la Guerra Civil. Espasa Calpe.
- Kassimeris, Christos (2007). European Football in Black and White: Tackling Racism in Football. Lexington Books.
- Alpert, Michael (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936-1939. Cambridge University Press.
- Bahamonde Magro, Ángel; Cervera Gil, Javier (1999). Así terminó la Guerra de España. Madrid: Marcial Pons. ISBN 84-95379-00-7.
- Bullonten, Burnett (2005). La guerra civil española. Revolución y contrarrevolución. Madrid. Alianza Editorial.
- Cabanellas, Guillermo (1978). La Guerra civil y la victoria. Tebas.
- Jiménez de Aberasturi Corta, Luis María (2003). Crónica de la guerra en el norte (1936-1937). Txertoa.
- Preston, Paul (2013) [2011]. El Holocausto Español. Odio y Exterminio en la Guerra Civil y después. Barcelona: Debolsillo.
- Romero Salvadó, Francisco J. (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War. Scarecrow Press. ISBN 978-0-8108-8009-2.
- Salas Larrazábal, Ramón (2006). Historia del Ejército Popular de a República.Madrid. La Esfera de los libros.
- Zaragoza, Cristóbal (1983). Ejército Popular y militares de la República, 1936-1939. Barcelona: Planeta.