Антоні Юзаф Салагуб (? — 6 верасня 1759) —
дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага,
генерал літоўскай артылерыі (з 1746).
Раннія гады
Вычыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, Кракаўскім універсітэце. Падарожнічаў па Францыі.
У часе вайны за польскую спадчыну 1733—1738 у шэрагах французскіх войскаў ваяваў у Галандыі і Італіі, за баявыя заслугі прызначаны палкоўнікам, быў двойчы цяжка паранены.
Палітычная дзейнасць
Пасол на соймы 1740, 1744, 1746, 1748, 1750, 1752, 1754. На сойме 1740 падтрымаў пасэсараў Нойбургскіх маёнткаў у барацьбе супраць Радзівілаў. У час працы Трыбуналаў ВКЛ 1740 і 1741 разам з бацькам падтрымліваў Сапегаў супраць Радзівілаў. Потым перамяніў свае пазіцыі, ажаніўся з Брыгітай Петранеляй Радзівіл.
У 1747 абраны ковенскім дэпутатам на Трыбунал ВКЛ, стаў трыбунальскім віцэ-маршалкам і фактычна кіраваў пасяджэннямі Трыбунала. Праяўляў малую актыўнасць у 1755—1756 у канфлікце сваіх саюзнікаў Радзівілаў з Чартарыйскімі. У ліпені 1756 пагадзіўся на фінансавыя выдаткі на трыбунальскую кампанію 1757. Французскі пасол Дзюран беспаспяхова намагаўся перацягнуць яго ў прафранцузскую групоўку.
У 1757 атрымаў ордэн Белага Арла.
Памёр па дарозе ў Вільню.
Сям’я
З роду Салагубаў, сын вялікага літоўскага падскарбія Яна Міхала Салагуба і Алены з Шамоўскіх, брат Юзафа Антонія. Быў жанаты з Брыгітай Петранеляй Радзівіл, дачкой Мікалая Фаўстана Радзівіла.
Зноскі
Літаратура
Антоні Юзаф Салагуб — продкі |
---|
|
Антоні Юзаф Салагуб — нашчадкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|