У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мержаеўскі.
Антоні Мержаеўскі (польск.: Antoni Mierzejewski) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Мержаеўскіх герба «Шэліга». Сын Яна Мержаеўскага, меў братоў Юзаф; Матэвуша (Мацвей), капітана французскай гвардыі 1-га польскага ўланскага палка, жыў у маёнтку Задзвея Навагрудскага павета; Мікалая; Францішка — прызнаныя ў дваранстве 10.(21).1793.
У 1809 годзе — дэпутат шляхты Слуцкага павета. У 1813 г. канфіскацыі падлягаў яго маёнтак Дараў (162 душы м. п.) за ўдзел Мержаеўскага ў вайне 1812 года на баку Напалеона. У 1830 г. — межавы суддзя Слуцкага павета.
Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 4-й ст. і падскарбі ў 1820 годзе; ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; «Святога Уладзіслава Ягайлы» ў Слуцку, масон 3-й ст. і падскарбі ў 1818, 4-й ст. — у 1820 годзе.
Літаратура
Антоні Мержаеўскі — продкі |
---|
|