Андрэас Эрнст Этлінгер (ням.: Andreas Ernst Etlinger; 9 лютага 1756, Кульмбах — 26 чэрвеня 1785) — нямецкі лекар і батанік, сістэматык раслін.
Вучыўся ў ліцэі ў Кульмбаху. З 1773 года вывучаў медыцыну ў Эрлангенскім універсітэце.
У 1777 годзе стаў доктарам навук, абараніўшы дысертацыю на тэму De Salvia.
Пазней займаўся медычнай практыкай у Кульмбахе, і адначасова батанікай, класіфікацыяй раслін.
Некаторыя навуковыя працы
- De Salvia dissertatio inauguralis Erlangae 1777
- Commentatio Botanico-Medica De Salvia. Ed. Waltherus, 63 pp.
Рукапісы прац А. Э. Этлінгера знаходзіцца ў бібліятэцы Германскага нацыянальнага музея Нюрнберга.
Роды, названыя ў гонар А. Э. Этлінгера
У яго гонар Паўль Дзітрых Гізэке назваў род шматгадовых раслін сямейства Zingiberaceae — Etlingera.
Зноскі
Спасылкі