Анджэла Амбраджыні, больш вядомы пад празваннем Паліцыяна (італ.: Poliziano, лац.: Politianus, 14 ліпеня 1454 — 24 верасня 1494) — італьянскі класічны філолаг і паэт эпохі Адраджэння.
Нарадзіўся ў Мантэпульчана ў Таскане. Ад лацінскай формы назвы Мантэпульчана, Mons Politianus, і ўтворанае празванне Паліцыяна. Яшчэ падлеткам выявіў моцныя здольнасці да класічных моў, а ва ўзросце 18 год падрыхтаваў новую рэдакцыю вершаў Катула.
Ларэнца Медычы узяў Паліцыяна ў настаўнікі да сваіх дзяцей і дапамог яму атрымаць месца у Фларэнтыйскім універсітэце.