У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Іванькова.
Анастасі́я Уладзі́міраўна Іванько́ва (нар. 22 лістапада 1991) — беларуская гімнастка (мастацкая гімнастыка). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Іванокова атрымала бронзавы медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Алесяй Бабушкінай, Зінаідай Лунінай, Глафірай Марціновіч, Ксеніяй Санковіч і Алінай Туміловіч.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане Іванькова атрымала срэбны медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Марынай Ганчаровай, Наталляй Лешчык, Аляксандрай Наркевіч, Ксеніяй Санковіч і Алінай Туміловіч.
Пасля сканчэння спартыўнай кар’еры ў 2012 годзе[2] жыве і працуе трэнерам у ЗША[3].
Зноскі
Спасылкі