Трохнефная базіліка з шматгранным прэсвітэрыем і трансептам выканана ў гатычным стылі з элементамі барочных упрыгожванняў. Гістарычна служыла галоўным храмам Памераніі, магільным склепам мясцовых князёў і герцагаў.
Фасад фланкіруюць дзве вежы вышынёй 46 м з макаўкамі ў стылі барока. У цэнтры фасада партал 1688 года.
На скрыжаванні сярэдняга нефа з трансепта знаходзіцца вежка-званніца.
Храм мае даўжыню 107 м, шырыню 19 м і вышыню 17,7 м з'яўляецца самым доўгім цыстэрцыянскім касцёлам у свеце.
Гісторыя
2 ліпеня1186 года - заснаваны цыстэрцыянскі кляштар.
1224 і 1234 або 1236 - раманскі кляштар быў двойчы спалены прусамі.
1350 - пасля трэцяга пажару касцёл і кляштар зноў адноўлены ў гатычным стылі.
1831 - указам прускага ўрада кляштар быў скасаваны, частка будынкаў перададзена каталіцкай парафіі.
1925 - касцёл стаў кафедральным.
1992 год - кафедральны касцёл стаў рэзідэнцыяй гданьскай архідыяцэзіі.
Інтэр'ер
Унутры касцёла знаходзяцца 23 мармуровыя алтары ў стылях барока і ракако. Першы галоўны алтар быў створаны ў 1605 годзе і меў стыль нідэрландскага рэнесансу. У 1688 годзе, заменены новым.
Самым каштоўным аб'ектам унутры касцёла з'яўляецца арган, які быў пабудаваны ў 1763—1788 гадах манахам Іагана Вільгельмам Вульфам.