Алі Абдала Салех (араб. علي عبد الله صالح, 21 сакавіка 1942 — 4 снежня 2017) — палітычны дзеяч, Прэзідэнт Емена.
Біяграфія
У маладым узросце ўступіў у армію і ў 1962—1968 на баку рэспубліканцаў прымаў удзел у грамадзянскай вайне супраць раялістаў. У 1978 годзе стаў прэзідэнтам Еменскай Арабскай Рэспублікі. Пасля аб’яднання ЕАР з НДРЕ ў 1990 г. быў абраны Прэзідэнтам Еменскай Рэспублікі. У 1994 г. абараніў адзінства краіны, падавіў мяцеж сепаратыстаў.
Кіраваў Еменам да 2012 года. Ён сышоў у адстаўку пасля масавых пратэстаў. 2 снежня 2017 ён перайшоў на бок Саудаўскай Аравіі, якая ўмяшалася ў грамадзянскую вайну ў краіне на баку адной з сілаў. Гэтаму папярэднічалі яго перамовы з Расіяй, Іарданіяй і Арабскімі Эміратамі. Пасля некалькіх дзён баёў паўстанцы-хуці захапілі ягоны дом і застрэлілі яго[3].
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|