Выхаванец футбольнага клуба «Іслач», з 2019 года пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 лістапада 2020 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У студзені 2021 года падпісаў першы прафесійны кантракт з «Іслаччу» на тры гады[2]. У сезоне 2021 гуляў за дубль, не прыцягваўся да асноўнай каманды.
У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Астраўцом», які ў сакавіку ўзяў абаронцу ў арэнду[3]. Згуляў за «Астравец» толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У чэрвені 2022 года пакінуў клуб[4] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[5]. У дзяржынскім клубе гуляў за дубль, не выхадзіў на поле ў асноўнай камандзе. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[6], а ў студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[7].
У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Асіповічаў»[8], дзе замацаваўся ў складзе. У красавіку 2024 года перайшоў у «Слонім-2017»[9]. У ліпені 2024 года пакінуў каманду[10], аднак неўзабаве вярнуўся ў склад.