Аляксей Ігнашоў (18 студзеня 1978), мянушка на рынгу «Чырвоны Скарпіён» — беларускі кікбаксёр у суперцяжкай вазе, сусветная знакамітасць у баях версіі К-1, сяміразовы чэмпіён свету па тайскім боксе. Акрамя таго ён станавіўся чэмпіёнам свету ў Сусветным Гран-пры K-1 2003 у Парыжы і Сусветным Гран-пры K-1 2001 у Нагое, Цяпер жыве ў Оклендзе, Новая Зеландыя і трэніруецца ў Balmoral Lee Gar Gym пад кіраўніцтвам Лола Хеймулі.
Баец
«Чырвоны Скарпіён» асабліва вядомы за ўдары каленам, выкарыстаўшы іх у накаўце з Нікаласам Петасам і Картэрам Вільямсам. Лічыцца найталенавіты кікбаксёрам у цяжкой вазе ў свеце ў наш час. Да 16 мая 2009 г. быў адзіным, хто змог накаўтаваць Сэмі Шылта. Пры гэтым Аляксей лічыцца вельмі нестабільным байцом, які перыядычна паказвае млявую і бляклую працу ў рынгу. Да прыкладу, у баі з Петэрам Артсам у 2003 г. у чвэрцьфінале фінальнага турніру К-1. У 2005 годзе Ігнашоў траўміраваў калена ў баі супраць Б'ёрна Брэга і ў яго быў некаторы спад у выступах на рынгу. Зараз ён зноў набраў форму і рыхтуецца да новых баёў.
Ігнашоў трэніраваўся ў клубе «Чынук» (Мінск). Цяпер трэніруецца ў Новай Зеландыі і Японіі.
Тытулы
- Чэмпіён сусветнага Гран-пры К-1 у Парыжы ў 2003 г.
- Чэмпіён сусветнага Гран-пры К-1 у Нагое ў 2001 годзе
- Чэмпіён Беларускага Гран-пры К-1 у Мінску ў 2000 г.
- Чэмпіён свету ў цяжкай вазе па версіі ISKA ў 2000 годзе
- Чэмпіён свету ў цяжкай вазе па версіі WMC ў 2000 годзе
- Чэмпіён свету ў цяжкай вазе па версіі WMC ў 1999 годзе
- Чэмпіён свету ў цяжкай вазе па версіі ISKA ў 1999 годзе
- Чэмпіён Еўропы па версіі WPKL ў 2000 годзе
- Чэмпіён Еўропы ў цяжкім вазе па муай-тай сярод аматараў у 1997 г.