Аляксандр Вялікі — шпалера ў калекцыі Мірскага замка, створаная ў майстрамі Абюсона (Францыя) у XVII ст.
Шпалера выканана ў стрыманай каларыстычнай гаме з дамінуючымі сінімі, зялёнымі і вохрыстымі колерамі. Сюжэт шпалеры, хутчэй за ўсё, звязаны з Індыйскім паходам Аляксандра Македонскага. У цэнтральным полі намаляваны Аляксандр Вялікі ў парадным даспеху на ўзнятым на дыбкі жарабцу і з аголеным кідаем у руцэ. У левым вугле на другім плане — архітэктурныя збудаванні. Справа — тры фігуры: мужчына ва ўсходніх адзеннях і два хлопчыка-паслугача на фоне пейзажу. Цэнтральнае поле апраўлена шырокім бардзюрам, запоўненым гірляндай з буйных кветак і лісця, перавітай стужкай[1].
Зноскі