Нарадзіўся ў сербскім горадзе Лескавац і пачынаў займацца футболам у мясцовым клубе «Дубачыца». Ва ўзросце 14 гадоў перайшоў у «Ягодзіну», у складзе гэтага клуба 21 мая 2011 года ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у сербскай Суперлізе, выйшаўшы на замену ў матчы з «Радам» (4:2). У сезонах 2011/12 і 2012/13 не гуляў за асноўную каманду, пасля вярнуўся ў склад і заваяваў месца ў аснове. У жніўні 2016 года перайшоў у «Вождавац», дзе за 1,5 гады згуляў у Суперлізе ў 46 матчах і забіў 4 галы.
У лютым 2018 года перайшоў у беларускі клуб БАТЭ з Барысава[3]. У складзе барысаўскай каманды замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. У верасні 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У 2020—2021 гадах заставаўся трывалым іграком стартавага складу БАТЭ, за гэты час стаў рэкадсменам клуба па колькасці матчаў сярод легіянераў. У студзені 2022 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з клубам[5].
У чэрвені 2022 года перайшоў у бялградскі «Партызан»[6].
Міжнародная кар’ера
У 2011 годзе выступаў за юнацкую зборную Сербіі (да 17 гадоў) у фінальным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Улетку 2013 года ў складзе юніёрскай зборнай (да 19 гадоў) стаў чэмпіёнам Еўропы, пры гэтым адгуляў па 90 хвілін ва ўсіх 5 матчах сваёй каманды.
У 2014—2017 гадах выступаў за моладзевую зборную Сербіі. У лістападзе 2017 года быў выкліканы ў нацыянальную зборную Сербіі на таварыскі матч супраць Паўднёвай Карэі, але не выйшаў на поле.