У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Альшанка.
Альшанка |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
145,5[1] м |
Даўжыня |
1,68 км |
Шырыня |
0,31 км |
Плошча |
0,36 км² |
Аб’ём |
0,00203 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
3,95 км |
Найбольшая глыбіня |
11,1 м |
Сярэдняя глыбіня |
5,6 м |
Гідралогія |
Тып мінералізацыі |
прэснае |
Салёнасць |
да 0,25 ‰ |
Празрыстасць |
3,4 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
9,2 км² |
Упадаюць |
ручаі |
Выцякаюць |
пратока |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Альша́нка — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозка (прыток Крывінкі) за 13 км на паўночны ўсход ад горада Сянно, за 1 км на поўдзень ад аграгарадка Ходцы, каля вёскі Карпавічы.
Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,68 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,1 км, сярэдняя 5,6 м.
Даўжыня берагавой лініі 3,95 км. Аб’ём вады 2,03 млн м³.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на поўначы і поўдні вышынёй 7—12 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, у заходняй і паўночна-ўсходняй частках забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей 2—4 м выслана гліністым ілам. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 20 % плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Абразцы. Упадаюць ручаі. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 4 м.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
Літаратура
Спасылкі