А́льба (лац.: alba — белая) — доўгае (на ўвесь рост чалавека) белае, аперазанае вяроўкай (цынгулюмам), літургічнае адзенне клірыкаўрымска-каталіцкай, лютэранскай, англіканскай і многіх метадысцкіхцэркваў. Альбу носяць усе духоўныя асобы, пераважна ў час Святой Імшы. Таксама альбу могуць насіць міністранты. Яна абазначае чысціню сэрца і тунікуІсуса Хрыста, за якую жаўнеры кідалі жэрабя падчас Укрыжавання Яго. Таму альба — гэта не проста святочнае адзенне, гэта сімвал тунікі Хрыста, Яго пакутаў і смерці. Альба бярэ пачатак ад свецкага адзення з такой жа назвай, выкарыстоўвалася падчас богаслужэння са старажытных часоў, аднак статус літургічнага адзення набыла толькі ў пачатку IX ст.
Літаратура
Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.