Даўжыня алеі складае прыкладна 30 м. Уздоўж яе высаджаны 15 елак і вербаў. Побач пакладзена 15 валуноў, на якіх выгравіраваны імёны Праведнікаў народаў свету, якія паходзяць з Бабруйска і вёскі ШчадрынЖлобінскага раёна. У канцы Алеі знаходзіцца вялікі камень з чырвонага граніту вышынёй паўтары метры і шырынёй каля 2 м. Ён адначасова нагадвае і крону дрэва — сімвал працягу жыцця, і разбітае напалову сэрца — сімвал смутку і скрухі. На камяні надпіс на беларускай і яўрэйскай мовах: «Праведнікам народаў свету, людзям, якія з рызыкай для ўласнага жыцця ратавалі яўрэяў у гады вайны»[2]. На адваротным боку памятнага знака пералік тых, на чые сродкі створаны мемарыял, — яўрэйскія арганізацыі Бабруйска, розныя фонды і асабістыя ахвяраванні[1].