У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Усціновіч.
Алена Мікалаеўна Усціновіч (нар. 1920) — беларуская ўрач. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1970).
Біяграфія
Працавала галоўным урачом у абласным дзіцячым санаторыі «Пухавічы»[1].
Грамадская дзейнасць
Стаяла ля вытокаў Пухавіцкай раённай арганізацыі ветэранаў[2].
У пачатку 1970-х гадоў прыняла ўдзел у стварэнні пакоя-музея, прысвечанага Янку Купалу і Якубу Коласу, як знака памяці пра дом творчасці пісьменнікаў «Пухавічы», дзе самыя розныя беларускія літаратары ў свой час адпачывалі і працавалі над сваімі творамі[1].
Узнагароды
- Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1970)
- Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка[3]
Зноскі