У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Прасмыцкі.
Алег Цярэнцьевіч Прасмыцкі — беларускі ўрач. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт[2].
Біяграфія
У 1972 годзе скончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1975 па 1982 г. загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі 6-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: паталагічная фізіялогія; інфузійных тэрапія; таксікалогія; анестэзіялогія; рэаніматалогія; прафілактыка і лячэнне тромбаэмбалічных ускладненняў у траўматалогіі і артапедыі і інш[2].
Зноскі
Спасылкі