Акт аб незалежнасці Гамбіі 1964 года — дакумент парламента Вялікабрытаніі, які даў незалежнасць Гамбіі. Уступіў у сілу з 18 лютага 1965 года. Акт прадугледжваў захаванне права апеляцыі з гамбійскіх судоў у Судовы камітэт Тайнага савета, які быў скасаваны ў 1998 годзе, калі Яя Джамэ вырашыў рэарганізаваць гамбійскую судовую сістэму ў адпаведнасці з Канстытуцыяй 1997 года, якая замяніла Канстытуцыю 1970 года.
Напярэдадні прыняцця дакумента, 23 ліпеня 1964 года, у Мальбара-хаусе адбылася канферэнцыя, на якой абмяркоўвалася пытанне надання незалежнасці Гамбіі. Дэлегацыя высокага ўзроўню з Гамбіі на чале з прэм’ер-міністрам Дауда Джаварай сустрэлася з брытанскай дэлегацыяй на чале з міністрам па справах калоній. Брытанскі бок абмеркаваў патрэбу незалежнай Гамбіі ў фінансавай дапамозе, а таксама адзначыў, што незалежнасць «не абмяжоўваецца грашыма»[1].
Заўвагі
Літаратура
- Whitaker's Almanack: for the year 1966, complete edition, p. 321. J. Whitaker & Sons, London, 1965
- Chronological table of the statutes; HMSO, London. 1993. ISBN 0-11-840331-1