Аксель Рудольф Паўльсен (нарв.: Axel Rudolf Paulsen; 18 ліпеня 1855, Акер, Акерсхус — 9 лютага 1938, Несодэн, Акерсхус) — нарвежскі фігурыст і канькабежац, вынаходнік аднаго з найбольш складаных скачкоў у фігурным катанні — «акселю». Апроч гэтага, ён стаў першым вядомым нарвежскім канькабежцам і фігурыстам, а таксама распрацоўваў першыя сучасныя канькі для канькабежнага спорту. Паўльсена таксама лічаць стваральнікам сучаснага канькабежнага стылю, пры якім спартсмен пераадольвае дыстанцыю з рукамі за спіной. У 1976 годзе ён быў уведзены ў Залу Славы сусветнага фігурнага катання.
Крыніцы