Акры (парт.: Acre) — штат на паўночным захадзе Бразіліі, адносіцца да Паўночнага рэгіёна краіны, размешчаны на поўдзень ад экватара. Адміністрацыйны цэнтр — горад Рыу-Бранка. Мяжуе на поўначы з штатам Амазонас, на ўсходзе — з штатам Рандонія, на паўднёвым усходзе — з Балівіяй, на паўднёвым захадзе – з Перу.
Штат займае па плошчы 16 месца ў Бразіліі (152 581,388 км²), а па насельніцтву — 25 месца (732 793 чалавек).
Геаграфія
Тэрыторыя адносіцца да басейна Амазонкі. На заходняй мяжы з Перу — горы Сера-ду-Дывізор (Кантамана) максімальная вышыня 609 м.
Асноўныя рэкі: прытокі Амазонкі — Журуа і Пурус (з прытокамі) працякаюць у напрамку на поўнач і паўночны ўсход.
Гісторыя
Першапачаткова тэрыторыя належала Балівіі, аднак падчас каўчукавай ліхаманкі сюды прыйшло шмат партугаламоўных бразільцаў, якія абвясцілі Рэспубліку Акры. Пасля шэрагу ваенных канфліктаў штат адышоў да Бразіліі па дамове з Балівіяй ад 17 лістапада1903 года, пераўтвораны ў штат у 1962 годзе, да гэтага быў федэральнай тэрыторыяй[2].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі
Штат падзяляецца на два мезарэгіёна Валі-ду-Акры (усходні) і Валі-ду-Журуа (заходні), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг мікрарэгіёнаў.
Эканоміка
Насельніцтва займаецца ў асноўным зборам соку гевеі і бразільскіх арэхаў па рэках, і вырошчваннем маніёка. Таксама ў штаце вядуцца лесанарыхтоўкі, на мяжы з Перу — залатыя капальні.