Акадэмія навук Турцыі турэцк.: Türkiye Bilimler Akademisi (TÜBA) |
---|
|
Арыгінальная назва |
турэцк.: Türkiye Bilimler Akademisi |
Міжнародная назва |
Turkish Academy of Sciences |
Дата заснавання |
1993 |
Тып |
нацыянальная акадэмія навук |
Сайт |
tuba.gov.tr |
Акадэмія навук Турцыі (турэцк.: Türkiye Bilimler Akademisi — TÜBA) — аўтаномнае навуковае таварыства, арыентаванае на падтрымку навуковай дзейнасці ў Турцыі. Акадэмія фармальна падначалена офісу прэм’ер-міністра Турцыі і фінансуецца большай часткай з дзяржаўнага бюджэта, але фактычна мае адміністрацыйную і фінансавую аўтаномію.
Акадэмія заснавана ў верасні 1993 года. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Анкары.
Асноўныя задачы акадэміі — прысваенне навуковых ступеняў і званняў, вызначэнне прыярытэтных навуковых накірункаў для даследавання, аналіз заканадаўства і ўнясенне прапаноў па яго зменам. Акрамя таго, акадэмія фінансуе праграмы па падтрымцы маладых вучоных, па напісанню падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў на турэцкай мове.
Пры гэтым уласна арганізацыя і правядзенне фундаментальных даследаванняў рэгулююцца асобнай арганізацыяй — Саветам па навукова-тэхнічным даследаванням (TÜBİTAK).
Акадэмія мае тры ўзроўні членства: правадзейных членаў (турэцк.: Asli Üyeler; на канец лютага 2018 года — 101 чалавек, у тым ліку 9 жанчын), асацыяваных членаў (турэцк.: Asosye Üyeler, аналагічных членам-карэспандэнтам іншых сістэм; 52 чалавекі, у тым ліку 4 жанчыны) і ганаровых членаў (турэцк.: Şeref Üyeleri; 42 чалавекі, у тым ліку 5 жанчын).
Прэзідэнты Акадэміі навук Турцыі
Прэзідэнт Акадэміі навук Турцыіі абіраецца на 4 гады і можа быць пераабраны на другі срок. З моманту заснавання акадэміі пасаду яе кіраўніка займалі:
- 1993—2000 — Айхан О. Чаўдар (спецыяльнасць: педыятрычная анкалогія і гематалогія)
- 2000—2008 — Энгін Бермек (медыцына)
- 2008—2012 — Юджэль Канпалат (нейрахірургія)
- з 2012 — Ахмет Джэват Аджар (справавое адміністраванне)
Спасылкі