У сістэме адукацыі раёна функцыянуюць 23 установы. Сярод іх установы дашкольнай адукацыі — 11; вучэбна-педагагічны комплекс «яслі-сад-пачатковая школа» — 1; вучэбна-педагагічны комплекс «яслі-сад-сярэдняя школа» — 1; вучэбна-педагагічныя комплексы «яслі-сад-базавая школа» — 3; установы сярэдняй адукацыі — 3; установы пазашкольнай і дадатковай адукацыі, установа спецыяльнай адукацыі.
Усяго ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе навучаецца 1410 вучняў. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе выхоўваецца 612 дзяцей. Працэс адукацыі і выхавання ва ўстановах адукацыі ажыццяўляюць 429 педагогаў агульнай сярэдняй адукацыі[1].
Агульная сярэдняя адукацыя
- ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Лёзна»;
- ДУА «Базавая школа № 2 г. п. Лёзна»;
- ДУА «Веляшковіцкая сярэдняя школа Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Выдрэйская яслі-сад-базавая школа Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Высачанская яслі-сад-базавая школа Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Дабрамысленская сярэдняя школа Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Кавалёўская яслі-сад-пачатковая школа Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Крынкаўская яслі-сад-сярэдняя школа імя М. Ц. Лынькова Лёзненскага раёна»
Дашкольная адукацыя
- ДУА «Адаменскі яслі-сад „Незабудка“ Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Веляшковіцкі яслі-сад „Вясёлка“ Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Дабрамысленскі яслі-сад „Ялінка“ Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Зубкоўскі яслі-сад Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Надзежынскі яслі-сад „Званочак“ Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Пушкоўскі яслі-сад Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Стасеўскі яслі-сад Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Чарнаруцкі яслі-сад „Чарнічка“ Лёзненскага раёна»;
- ДУА «Яслі-сад № 2 „Пралеска“ г. п. Лёзна»;
- ДУА «Яслі-сад № 3 „Сонейка“ г. п. Лёзна»;
- ДУА «Яслі-сад № 4 „Светлячок“ г. п. Лёзна».
Сацыяльна-педагагічныя ўстановы
- ДУА «Лёзненскі сацыяльна-педагагічны цэнтр»
Дадатковая адукацыя
- ДУДА «Лёзненскі цэнтр дзяцей і моладзі»
Пазашкольныя ўстановы
- ДУА «Лёзненская дзіцячая школа мастацтваў»
Установы спецыяльнай адукацыі
- ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацы»
Зноскі
Літаратура
Система специального образования в районе в цифрах / подгот. Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2018. — 30 лістап. — С. 3.
Спасылкі