Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — орган дзяржаўнага кіравання Беларусі, які забяспечвае дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці кадравай палітыкі, ідэалогіі і права, ажыццяўляе падрыхтоўку, выконванне і кантроль за выкананнем загадаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Беларусі.
Задачы
- забеспячэнне рэалізацыі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў:
- у галіне дзяржаўнай кадравай палітыкі;
- у галіне ідэалогіі беларускай дзяржавы;
- у галіне права;
- у галіне сацыяльна-эканамічнай палітыкі;
- у галіне знешняй палітыкі;
- у галіне дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, а таксама па рабоце са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб;
- іншых паўнамоцтваў, вызначаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і заканадаўчымі актамі;
- забеспячэнне падрыхтоўкі і ўнясення на разгляд Кіраўніка дзяржавы праектаў рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выканання і кантролю за выкананнем рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- забеспячэнне ўзаемадзеяння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовага самакіравання, а таксама са сродкамі масавай інфармацыі;
- арганізацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае і прававое забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- іншыя задачы, вызначаныя законамі або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Кіраўнікі адміністрацыі
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі