Адміністрацыйны падзел Каморскіх астравоў — падзел тэрыторыі Каморскіх астравоў на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання. Згодна з падзелам Каморскія астравы складаюцца з 3 аўтаномных астравоў. Акрамя таго ў падзел уваходзіць чацвёрты востраў Маёта, на які прэтэндуюць Каморскія астравы, аднак, фактычна, востраў знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Францыі.