Адкрыты чэмпіянат ЗША 2018 (англ.: US Open 2018) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 27 жніўня да 9 верасня 2018 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2018 годзе. Турнір стаў 138-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $53,000,000, больш чым на 2,5 мільёна перавысіўшы прызавы фонд 2017 года.
Дзеючымі чэмпіёнамі ў адзіночных разрадах былі іспанец Рафаэль Надаль і амерыканка Слоан Стывенс. Стывенс саступіла ў чвэрцьфінале латышцы Настассі Севаставай, а Надаль быў пераможаны ў паўфінальнай стадыі аргенцінцам Хуанам Мартынам Дэль Потрам. Чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе стала 20-гадовая Наомі Осака з Японіі, якая перамагла ў фінальным матчы амерыканку Серэну Уільямс і здабыла першы тытул Вялікага шлема ў сваёй кар'еры.
Спасылкі
|
---|
Да Адкрытай Эры | | |
---|
Адкрытая Эра | |
---|
|