Адам Фрыдрых Эзер (ням.: Adam Friedrich Oeser; 17 лютага 1717, Браціслава — 18 сакавіка 1799, Лейпцыг) — нямецкі мастак акадэмічнага кірунку, жывапісец, скульптар, графік і ілюстратар кніг.
Жыццё і творчасць
А. Ф. Эзер вывучаў жывапіс у Браціславе ў 1728—1730 гадах; у 1730 годзе ён прыязджае ў Вену, дзе да 1739 года ён вучыцца ў майстэрні Якаба ван Шупена (за выключэннем перыяду з 1733—1735, калі ён, вярнуўшыся ў Прэсбург, займаўся ў скульптара і медальера Георга Рафаэля Донера). У 1739 годзе А. Ф. Эзер едзе ў адзін з мастацкіх цэнтраў стылю барока — Дрэздэн, дзе завяршае сваю адукацыю і працуе як жывапісец да 1756 года.
У 1745 годзе Эзер ажаніўся з Разінай Э. Хобург. У гэтым шлюбе ў яго нарадзіліся васьмёра дзяцей, з якіх да паўналецця дажылі чацвёра. Жонка мастака памерла раней за яго, у 1794 годзе. У 1754 годзе ў дом Эзера ў Дрэздэне перасяляецца Іаган Вінкельман, які стаў адным з вучняў мастака.
З 1759 года А. Ф. Эзер жыў і працаваў у Лейпцыгу. У лютым 1764 года ён становіцца першым дырэктарам адкрытай у гэтым горадзе Акадэміі графікі і кніжнага ілюстравання. Гэты пост мастак займаў да канца жыцця. У тым жа лютым 1764 года Эзеру прысвойваецца тытул прыдворнага мастака курфюрста Саксоніі.
У 1765—1768 гадах вучнем Эзэра ў Акадэміі быў студэнт Ё. В. Гётэ.
Зноскі