Абу-ль-Фарадж Аль-Ісфахані (араб. أبو الفرج الأصفهاني; 897, Ісфахан, Іран — 21 лістапада 967) — арабскі паэт, вучоны.
Сакратар і прыдворны паэт буідскіх правіцеляў. Вывучаў старажытную гісторыю, генеалогію, фізіялогію, паэзію. Асноўны твор (працаваў над ім каля 50 гадоў) «Кніга песень» — анталогія арабскай і арабамоўнай паэзіі VII—X ст., каштоўная крыніца звестак па гісторыі літаратуры і культуры Арабскага халіфата. У «Кнізе падарожжаў» сабраў вершы і анекдоты за перыяд з 786 да 902 гадоў.
Зноскі
Літаратура