Абрыкос маньчжурскі |
Маладая расліна |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Prunus mandshurica (Maxim.) Koehne, 1893
|
Сінонімы |
---|
- Armeniaca mandshurica (Maxim.) Skvortsov
- Prunus armeniaca var. mandshurica Maxim.
|
|
Абрыкос маньчжурскі (Prunus mandshurica) — пладовае дрэва з роду Сліва сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Пашыраны на Далёкім Усходзе Расіі, у Паўночным Кітаі і Карэі. Інтрадукаваны на тэрыторыі Беларусі як дэкаратыўная расліна.
Вышыня дрэў да 8 м. Кара светла-бурая з глыбокімі расколінамі. Лісце авальнае, доўгазавостранае, даўжынёю да 12 см, восенню ярка-аранжавае. Кветкі светла-ружовыя, дыяметрам да 2,5 см. Цвіце ў маі, пладаносіць у 5—6-гадовым узросце. Плады — аранжава-жоўтыя касцянкі з гаркаватай або кіславата-салодкай мякаццю, найчасцей неядомай. Марозаўстойлівы.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі