Аагоній— жаночы гаметангій водарасцей і некаторых грыбоў.
Звычайна аагоніі водарасцяў аднаклетачныя (гэтым яны адрозніваюцца ад архегоніяў вышэйшых раслін), але ў харавых водарасцей аагоніямі называюць шматклеткавыя жаночыя гаметангіі.
Часам тэрмін «аагоній» прапануецца выкарыстоўваць толькі ў дачыненні да тых водарасцей, якім уласцівая аагамія. Звычайна ў такіх водарасцей у аагоніі развіваецца адна яйцаклетка.