Іў Мантан (фр.: Yves Montand [iv mɔ̃ˈtɑ̃], сапраўднае імя Іва Ліві (італ.: Ivo Livi), 13 кастрычніка 1921 — 9 лістапада 1991) — французскі спявак-шансанье і акцёр.
Упершыню ён выйшаў на сцэну пад псеўданімам у сямнаццаць гадоў. У 1944 годзе падчас выступу Мантана ў Парыжы яго заўважае Эдзіт Піяф. На некаторы час Мантан, які быў маладзейшы Піяф на 6 гадоў, становіцца палюбоўнікам, а яна — настаўніцай. Таксама яна займаецца яго рэпертуарам і просіць сваіх суаўтараў напісаць яму некалькі песень. Яны разам выступаюць на эстрадзе да 1946 года, калі Піяф парывае з Мантанам.
Эстрада
У канцы 1940-х гадоў Мантан знаёміцца з музыкантамі, якія стануць яго вернымі сябрамі і суаўтарамі: піяністам Бобам Кастэла, гітарыстам Анры Крола і паэтам-выканаўцам Франсісам Лемаркам. Крола знаёміць Мантана з паэтам Жакам Прэверам. Вершы Прэвера стануць асновай рэпертуару Мантана на шмат гадоў і праславяць яго на ўвесь свет (Les Feuilles mortes, Barbara).
У маладосці Мантан культываваў вобраз «пралетара-спевака»: частыя героі яго песень — дальнабойшчык, салдат, сезонны рабочы, баксёр.
Апошняя серыя яго канцэртаў прайшла ў 1981 годзе ў прэстыжным парыжскім зале «Алімпія».
Кінакар’ера
У 1946 годзе Мантан сыграў галоўную мужчынскую ролю ў фільме «Брама ночы» Марселя Карнэ па сцэнарыі Жака Прэвера. Тым не менш, яго гульня не выклікала даверу публікі. Вобраз, створаны ў трылеры «Плата за страх», быў больш пераканаўчым. У 1960-1970-я гады пасталелы Мантан па-сапраўднаму раскрываецца як акцёр (фільмы Коста-Гаўраса і Клода Сатэ).
Мантан таксама здымаўся ў кіно ў Еўропе і Амерыцы: у прыватнасці, у фільме «Зоймемся каханнем», дзе яго партнёрам была Мэрылін Манро.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|