Паход скончыўся поўнай перамогай французскіх войскаў і выхадам з вайны Сардзініі, а потым і Аўстрыі. Пачаты пад лозунгам абароны рэспублікі, гэты паход неўзабаве ператварыўся ў заваявальны; пад кантроль Францыі трапіла амаль уся Італія.[1]
Поспех Банапарта быў дасягнуты праз адмову ад пануючых тады кардоннай стратэгіі і лінейнай тактыкі, паасобным разгромам праціўнікаў, выкарыстаннем у бітвах спалучэння калон з россыпным строем стралкоў.[1]
Кампанія
У красавіку 1796 года французская армія Банапарта разбіла сардзінскае войска і вымусіла Сардзінію заключыць мір. У маі 1796 года французская армія разграміла аўстрыйскую (гл. бітва пад Лодзі) і блакіравала крэпасць Мантуя; 4 спробы аўстрыйскага войска дэблакіраваць крэпасць былі адбітыя. У бітвах пад Касцільёне, Раверэта, Басана, Арколе, Рывалі французская армія Банапарта разбіла аўстрыйскія, а лютым 1797 года вымусіла капітуляцыю гарнізона Мантуі. У сакавіку 1797 года Банапарт разгарнуў наступленне на Вену. Аўстрыя была вымушаная заключыць Кампаформійскі мір (кастрычнік 1797).[1]