Знаходзіцца ў цэнтры Рэйк’явіка, на беразе возера Т’ёрнін. За першы год дзейнасці былі залічаны 45 студэнтаў. На сённяшні дзень навучаюцца каля 13 650 студэнтаў на 11 факультэтах. З’яўляецца самым буйным універсітэтам краіны. Архітэктар сучаснага будынка — Гуд’ёўн Самуэльсан.
У дадатак да асноўных факультэтаў існуе мноства навукова-даследчых інстытутаў пры ўніверсітэце. У іх працуюць каля 281 вучоных і адміністратараў. Рэктар — Крысцін Інгольвсдоцір (Kristín Ingólfsdóttir).
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы — Утрэхцкая сетка.
Sólveig Pétursdóttir (былы прэзідэнт парламента Ісландыі)
Sigurjón Sighvatsson (галівудскі прадусер)
Össur Skarphéðinsson (міністр замежных спраў)
Vigdís Grímsdóttir (пісьменнік)
Þorgerður Katrín Gunnarsdóttir (міністр адукацыі, навукі і культуры)
Þórarinn Eldjárn (пісьменнік)
Фінансаванне
Універсітэт Ісландыі з’яўляецца дзяржаўным і фінансуецца з бюджэта краіны. Установа не бярэ плату за навучанне акрамя невялікай платы за рэгістрацыю. Для пражывання студэнтаў Універсітэт дазваляе ім працаваць не поўны працоўны дзень альбо дае крэдыты на ільготных умовах.