У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Чорны.
Ісаа́к Льво́віч Чо́рны (1906, [1] — 1994) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Савета Народных Камісараў БССР, старшыня Дзяржплана БССР (1938—1944).
Біяграфія
У 1935 годзе скончыў Мінскі політэхнічны інстытут, інжынер-тэхнолаг.
Працоўную дзейнасць пачаў з 17 гадоў. У 1924—30 гадах працаваў на Барысаўскім шклозаводзе[2].
У 1935—1937 гадах працаваў у апараце ЦК КП(б)Б інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела.
У 1937 годзе — аспірант, сакратар парткама Мінскага палітэхнічнага інстытута.
У 1937—1938 гадах — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б.
У красавіку 1938 года прызначаны старшынёй Дзяржплана і намеснікам старшыні СНК БССР.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны у шэрагах Чырвонай Арміі, член Ваеннага савета 22-й арміі.
Некалькі разоў прызначаўся на пасаду і вызваляўся ад пасады намесніка старшыні СНК БССР і старшыні Дзяржплана БССР.
У 1953—1971 гадах — дырэктар НДІ будматэрыялаў (Мінск).
Кандыдат тэхнічных навук[2].
Зноскі
- ↑ Иоффе Э. Г. Черный Исаак Львович // Страницы истории евреев Беларуси. Краткий научно-популярный очерк. — Мн.: АРТИ-ФЕКС, 1996. — С. 245.
- ↑ а б Следы в траве забвения (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 30 лістапада 2017.
Спасылкі
|
---|
БССР | | |
---|