Індыйская прэм’ер-ліга (англ.: Indian Premier League) — прафесійная мужчынская ліга па крыкету, у якой удзельнічаюць дзесяць каманд з дзесяці індыйскіх гарадоў.[1] Ліга была заснавана Саветам па кантролі за крыкетам у Індыі ў 2007 годзе.[2]
Індыйская прэм’ер-ліга з’яўляецца самай наведвальнай лігай па крыкету ў свеце і ў 2014 годзе заняла шостае месца па сярэдняй наведвальнасці сярод усіх спартыўных ліг.[3] У 2010 годзе Індыйская прэм’ер-ліга стала першай спартыўнай падзеяй у свеце, якая транслявалася ў прамым эфіры на YouTube.[4][5] Кошт брэнда Індыйская прэм’ер-ліга ў 2019 годзе склаў 6,3 мільярда долараў ЗША.[6]
У турніры Індыйскай прэм’ер-лігі было чатырнаццаць сезонаў. Цяперашнімі ўладальнікамі тытула прэм’ер-лігі з’яўляюцца «Чэнаі Супер Карал», якія выйгралі сезон 2021 года.[7]
Крыніцы