Ілья Хрэнаў
Ілля Хрэнаў |
Род дзейнасці |
ваенны |
Дата нараджэння |
1994 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
3 сакавіка 2022(2022-03-03) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Ілля Хрэнаў, пазыўны «Літвін» (1994 або 1995, Мінск — 3 сакавіка 2022[3], Буча пад Кіевам) — баец-добраахвотнік беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў», які загінуў пры абароне Кіева ад войск Расіі. Першы загінуўшы беларус-добраахвотнік у час адкрытага расійскага нападу на Украіну[4][5][6].
У сакавіку 2022 года беларусы ў Адэсе ўтварылі добраахвотніцкі аддзел імя Іллі Літвіна дзеля дапамогі Узброеным сілам Украіны[7].
Біяграфія
Дзяцінства і юнацтва
Нарадзіўся ў Мінску, вырас у Лошыцы ў шматдзетнай сям’і — быў пятым дзіцём[3]. Навучаўся ў аўтамеханічным каледжы, потым уладкаваўся працаваць на МАЗ[4].
Добраахвотнік ва Украіне
У 2014 годзе паехаў добраахвотнікам ва Украіну і далучыўся да батальёну «Азоў», які толькі фарміраваўся[8]. Лічыў, што свабода Беларусі будзе вызначацца ва Украіне. Служыў у выведцы «Азова», удзельнічаў ва ўсіх вядомых аперацыях — Ілавайск, Марыінка, Шырокіна[4].
Калі вайна на Данбасе перайшла ў стан «замарожанай», пакінуў службу, прайшоў курсы праграмістаў і стаў рабіць у сферы высокіх тэхналогій, жывучы ў Броварах каля Кіева. У снежні 2017 года ажаніўся[3]. У час пратэстаў у Беларусі (2020—2022) у вольны час дапамагаў беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі[3][9].
Калі 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну, быў першым з беларускіх добраахвотнікаў, хто запісаў відэа з заклікам абараняць Украіну[4]:
«Сёння Расія зноў паказала сваю сутнасць і падступна напала на Украіну. Мы ў сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Украіны»[10].
3 сакавіка 2022 года атрымаў раненне ў баях за Бучу пад Кіевам, яму паспелі зрабіць аперацыю, але ўратаваць жыццё не атрымалася[4][11][12]. Цырымонія развітання прайшла 5 красавіка 2022 года, бо да расійскага адступлення з поўначы Украіны цела не маглі выцягнуць з поля бою[13].
Выказванні
- "[Украінцы] гэта мой братэрскі народ, я не мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць[8][11][14][15][16].
- «Кожны беларус сам выбірае, што ён мае рабіць, — калі хочаш, пішы каментары, хочаш за стырно — будзь шафёрам, хочаш біць акупантаў — значыць бі іх!»[17]
Памяць
24 лістапада 2022 года Ілля Хрэнаў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[18]
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ https://charter97.org/en/news/2022/3/4/457537/
- ↑ https://www.svaboda.org/a/31736352.html
- ↑ а б в г Прыехаў ваяваць са 100 далярамі ў кішэні, марыў пра кватэру на Дняпры. Гісторыя беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне, Наша Ніва, 14 сакавіка 2022 г.
- ↑ а б в г д «Працаваў праграмістам, нармальна зарабляў». Хто такі беларус Ілля «Літвін», які загінуў за Украіну, Радыё Свабода, 4 сакавіка 2022 г.
- ↑ Беларусы знішчылі пад Ірпінём тры расійскія БМП. Але загінуў беларускі вайсковец, Белсат, 28 сакавіка 2022 г.
- ↑ За что белорусские добровольцы воюют в Украине, Deutsche Welle, 7 сакавіка 2022 г.
- ↑ Шкетель М. Центр Одеси разом із військовими утримують білоруські добровольці-волонтери, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 7 сакавіка 2022 г.
- ↑ а б Ва Украіне смерцю храбрых загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін», Хартыя'97, 4 сакавіка 2022 г.
- ↑ Погибли за Украину: истории двух белорусских добровольцев, Deutsche Welle, 17 сакавіка 2022 г.
- ↑ Беларускі добраахвотнік загінуў у баях за Украіну, Белсат, 4 сакавіка 2022 г.
- ↑ а б Беларускі добраахвотнік загінуў ва Украіне, Еўрарадыё, 4 сакавіка 2022 г.
- ↑ За што беларускія добраахвотнікі змагаюцца ва Украіне?, Deutsche Welle, 8 сакавіка 2022 г.
- ↑ Сёння байцы Батальёна Каліноўскага развіталіся з загінулым Іллёй «Літвінам» Хрэнавым ФОТЫ, Наша Ніва, 5 красавіка 2022 г.
- ↑ Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін», Польскае Радыё, 4 сакавіка 2022 г.
- ↑ У баях ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік, Новы час, 3 сакавіка 2022 г.
- ↑ Пад Кіевам загінуў беларус, які змагаўся за Украіну(недаступная спасылка), Беларускае Радыё Рацыя, сакавіка 2022 г.
- ↑ Член загінулага Іллі «Літвіна»: Вельмі цяжка, калі людзі якія сыходзяць, гэта твае сябры ці блізкія знаёмыя(недаступная спасылка), Беларускае Радыё Рацыя, сакавік 2022 г.
- ↑ Рада БНР абвяшчае пра абнаўленне Статуту Ордэна Пагоні і заснаванне Медаля Ордэна Пагоні
Спасылкі
|
|