Ілья Уладзіміравіч Івашка

Тэніс
Ілья Івашка
Нарадзіўся 24 лютага 1994(1994-02-24) (30 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Мінск, Беларусь
Рост 193 см
Вага 87 кг
Прафесійная кар’ера 2013 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двуручны
Трэнер(ы) Хасэ Чэка-Кальво
Прызавыя грошы 3 337 293
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 89–89
Тытулы 1 ATP, 7 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 40 (20 чэрвеня 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2-і раунд (2019)
Францыя 2-і раунд (2022)
Уімблдан 4-ы раунд (2021)
ЗША 4-ы раунд (2022)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 4–15
Найвышэйшы рэйтынг 317 (12 чэрвеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Францыя 2-і раунд (2023)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 4 сакавіка 2024 года

Ілья́ Уладзі́міравіч Іва́шка (нар. 24 лютага 1994(1994-02-24), Мінск) — беларускі прафесійны тэнісіст; пераможца аднаго турніру ATP у адзіночным разрадзе.

Агульная інфармацыя

Ва ўзросце пяці гадоў у тэніс Ілью прывёў ягоны бацька — Уладзімір, які займаўся гэтым відам спорту на аматарскім узроўні. Маці завуць Анжэла; ёсць брат — Аляксей. Першы трэнер — Валянціна Ягораўна Ржаных, з якой займаўся да 10 гадоў. Жанаты.

Улюбёнае пакрыццё — хард; улюбёныя турніры — Уімблдан і Адкрыты чэмпіянат ЗША; кумірам у свеце тэніса ў перыяд сталення быў Роджэр Федэрэр.

Спартыўная кар’ера

Першай перамогі на турнірах серыі «ф’ючарс» Івашка дасягнуў у кастрычніку 2013 года. У сакавіку 2016 года ён упершыню згуляў за зборную Беларусі ў Кубку Дэвіса. У красавіку ён выйграў два «ф’ючарсы» ва Узбекістане. У ліпені ён дабраўся да фіналу «чэленджара» ў Італіі, дзе саступіў тэнісісту з Украіны Ільі Марчанку з рахункам 4:6, 4:6. Напрыканцы лета ён праз кваліфікацыю трапіў на дэбютны турнір серыі Вялікага шлема, згуляўшы на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, дзе ён адразу ж саступіў Пабла Карэнья Бусце. Па выніках 2016 года Івашка заняў 179-е месца ў сусветным рэйтынгу.

2016 год

У чэрвені 2017 года Івашка выйграў першы ў кар’еры «чэленджар», абыйграўшы ў фінале ў Фергане серба Ніколу Мілоевіча — 6:4, 6:3. На турніры ў Марселі ў сярэдзіне лютага 2018 года, прайшоўшы кваліфікацыю, Івашка здолеў прайсці да паўфіналу, дзе прайграў французу Люцы Пую. Падчас турніру Івашка абыйграў Ласла Дзьёры з Сербіі, Стэна Ваўрынку з Швейцарыі і француза Нікаля Маю. У сакавіку ён выйграў «чэленджар» у Кітаі, у фінале абыйграў кітайскага тэнісіста Чжан Цзэ — 6:4, 6:2. У маі ён праз кваліфікацыю трапіў на першы ў кар’еры Ралан Гарос. У першым раундзе яму дастаўся ў супернікі Дамінік Цім, якому Івашка прайграў у трох сэтах. У жніўні Ілья здолеў, пачаўшы з кваліфікацыі, выйсці ў трэці раунд турніру серыі Мастэрс у Таронта. Гэты вынік дазволіў беларускаму тэнісісту ўпершыню падняцца ў топ-100 сусветнага рэйтынгу. У кастрычніку Івашка здолеў выйсці ў чвэрцьфінал зальнага турніру ў Антверпене.

У студзені 2019 года Івашка дайшоў да фіналу турніру серыі «чэленджар» у Канберы (Аўстралія), у якім саступіў паляку Хуберту Хуркачу ў трохсэтавым матчы. На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі дайшоў да другога кола, дзе прайграў іспанцу Пабла Карэнья Бусце ў 3 сэтах. Адзінага чвэрцьфіналу ў асноўным туры 2019 года ён дасягнуў у ліпені на турніры ў Ньюпарце. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША прайграў у першым раундзе Танасі Какінакісу ў чатырох сэтах.

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2020 года Івашка здолеў трапіць праз кваліфікацыю ў асноўную сетку, дзе прайграў у першым жа раундзе. Пасля выступлення ў Мельбурне ён здолеў выйсці ў чвэрцьфінал турніру ў Пуне. У кастрычніку ён здолеў выйграць «чэленджар» у Стамбуле. Яшчэ адзін «чэленджар» ён выйграў у лістападзе ў Артызеі.

У красавіку 2021 года Івашка выйшаў у 1/4 фіналу ў Марбелье. На турніры ў Мюнхене яму ўдалося выйсці ў паўфінал, абыйграўшы № 6 у свеце Аляксандра Зверава — 6-7(5), 7-5, 6-3. На Уімблдане Івашка дайшоў да чацвёртага раунда, дзе прайграў італьянцу Матэа Берэціні ў 3 сэтах. На Алімпійскім турніры ў Токіа прадстаўляў Беларусь у двух разрадах. У адзіночным разрадзе ён дайшоў да трэцяга раунда, дзе саступіў японцу Кэю Нісікоры. У парным разрадзе з Ягорам Герасімавым выбыў у першым раундзе, прайграўшы дуэту з Новай Зеландыі.

У жніўні 2021 года на турніры ў Уінстан-Сейлеме Івашка заваяваў свой першы тытул ATP-тура. У 1/4 фіналу ён перайграў бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў у Токіа Пабла Карэнья Бусту з рахункам 7-6(2), 6-3. У фінале ён абыйграў Мікаэля Імера з рахункам 6-0, 6-2. Гэты поспех дазволіў Івашка заняць 53-е месца рэйтынгу. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША яму ўдалося прайсці ў трэці раунд.

20 чэрвеня 2022 года падняўся на найвышэйшае ў кар’еры 40-е месца ў рэйтынгу.

На Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2022 года Івашка дайшоў да чацвёртага раунда, дзе прайграў італьянцу Яніку Сінеру ў 5 сэтах. Гэта стала паўтарэннем найлепшага дасягнення беларуса на турнірах Вялікага шлема пасля чацвёртага раунда Уімблдану 2021 года.

Рэйтынг на канец года

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 73
2021 48 528
2020 108 1 018
2019 131
2018 91 426
2017 230 598
2016 179 406
2015 355 574
2014 708 1 054
2013 773 1 533T

Паводле звестак афіцыйнага сайта ATP на апошні тыдзень года[1].

Выступленні на турнірах


Зноскі

  1. Патыднёвыя пазіцыі Ільі Івашкі ў рэйтынгах ATP (англ.) (HTML). atpworldtour.com. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2019. Праверана 26.03.2019.

Спасылкі