У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Глазкоў.
Ілья́ Міха́йлавіч Глазкоў (1 жніўня 1922, г. Генічэск, Херсонская вобласць — 16 мая 1996) — дзяржаўны дзеяч БССР, доктар тэхнічных навук (1974)[2].
Біяграфія
Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад радавога байца да камісара партызанскага атрада «Чырвонагвардзейскі» брыгады імя У. І. Леніна Шчучынскага партызанскага злучэння[3].
З 1944 года на камсамольскай, гаспадарчай і партыйнай працы. З 1951 года загадчык аддзелам Фрунзенскага, з 1953 сакратар Ленінскага РК КПБ горада Мінска. Скончыў БПІ ў 1954 годзе. З 1955 сакратар парткома, намеснік галоўнага канструктара Мінскага аўтазавода[2].
З 1961 года начальнік аддзела, галоўны канструктар СКБ, начальнік КБ, з 1971 года генеральны дырэктар навукова-вытворчага аб’яднання «Планар» у Мінску. З 1974 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. У 1982—1994 гадах у Мінскім радыётэхнічным інстытуце, прафесар кафедры сучасных электронных тэхналогій.
Член ЦК КПБ з 1976. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1984)[2].
Узнагароды
Памяць
- Помнік на магіле на Усходніх могілках у Мінску[5].
Зноскі
Літаратура