Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8, у 2019 годзе выступаў за дубль «Гомеля», дзе хутка замацаваўся ў складзе. Таксама некаторы час гуляў у міні-футбол за БЧ, дзе стаў наймаладзейшым іграком і аўтарам гола ў гісторыі клуба[3]. У 2020 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе таксама гуляў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.
У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў заграбскае «Дынама II»[4]. У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5] і стаў рыхтавацца да сезона з асноўнай камандай салігорцаў. 16 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм у матчы супраць барысаўскага БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды.
У лютым 2023 года пакінуў «Шахцёр»[6] і хутка стаў іграком грозненскага «Ахмата»[7]. Па заканчэнні сезона ў чэрвені 2023 года пакінуў грозненскі клуб[8]. У ліпені 2023 года далучыўся да казахстанскага «Каспія»[9], які пакінуў у лістападзе 2023 года пасля таго, як клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе[10].
У студзені 2024 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[11]. У ліпені 2024 года разарваў кантракт са сталічным клубам[12] і перайшоў у «Дынама» з Брэста[13].
Міжнародная кар’ера
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Расіі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.
26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Мальты (0:0).