Ізэ (перс. ايذه) — горад на паўднёвым захадзе Ірана, у астане Хузестан. Адміністрацыйны цэнтр шахрэста Ізэ. Знаходзіцца на паўночным усходзе Хузестана, у горнай мясцовасці заходняга Заграса, на вышыні 824 метры над узроўнем мора. Ізэ размешчаны прыблізна за 120 кіламетраў на паўночны ўсход ад Ахваза, адміністрацыйнага цэнтра астана і за 190 кіламетраў на паўднёвы захад ад Ісфахана. У вяснова-летні перыяд пераважае ўмераны мяккі тып клімату. Насельніцтва - 103 695 чалавек (2006).
Зноскі