Ізраільскі тэхналагічны інстытут «Тэхніён» (іўр.: הטכניון – מכון טכנולוגי לישראל, англ.: Technion – Israel Institute of Technology) — ізраільская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой знаходзіцца ў горадзе Хайфа. Лічыцца найстарэйшай ВНУІзраіля, заснаванай яшчэ ў часы Асманскай імперыі. Уваходзіць у шэраг найлепшых універсітэтаў краіны і Блізкага Усходу, а таксама ў Топ-100 найлепшых універсітэтаў свету.